У БПЦ абвяргаюць чуткі аб магчымым пераводзе мітрапаліта Паўла

павелСтаршыня сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы пратаіерэй Сергій Лепін 5 кастрычніка абвергнуў здагадкі аб магчымым пераводзе ў іншы рэгіён мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Айцец Лепін абвергнуў меркаванні пра незадаволенасць кіраўніком БПЦ кіраўніцтва краіны. “Гэта не чуткі, а нават плёткі”, – адказвае ён прэсе.

Мітрапаліт Разанскі Павел быў прызначаны кіраўніком Беларускага Экархата ў 2013 годзе. Гэтае прызначэнне было неадназначна ўспрынятае беларускай інтэлігенцыяй, якая асуджае сам факт прызначэння герарха, далёкага ад Беларусі, а таксама шэраг ранейшых геапалітычных выказванняў будучага кіраўніка БПЦ.

“Чуткі”, якія абвяргае прэс-службы БПЦ, грунтуюцца, перш за ўсё, на прыездзе прэзідэнта Лукашэнкі на Вялікдзень не ў галоўны сабор сталіцы, а ў адзін з аршанскіх храмаў, а таксама на мусіруемай пэўнымі святарамі тэмай аб няладах мітрапаліта Паўла з набліжаным да сям’і прэзідэнта а. Фёдарам Поўным – настаяцелем мінскага храма Усіх Святых, святаром, якія суправаджае Аляксандра Лукашэнку ў прыватных паездках і які жыве па суседстве з ім у Драздах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі