У Партугаліі на выбарах перамагла кіруючая кааліцыя

португалияНа парламенцкіх выбарах у Партугаліі перамагла кааліцыя дзеючага прэм’ер-міністра краіны Педру Пасуш Каэльё.

У выніку апрацоўкі больш за 99% бюлетэняў было падлічана, што правацэнтрысцкая партыя набрала прыкладна 37% галасоў.

Зрэшты, паведамляецца, што на гэты раз вынік кіруючай кааліцыі значна сціплей, чым быў на папярэдніх выбарах, якія адбыліся 4 гады таму. На ніз правацэнтрысты знайшлі падтрымку 50% выбаршчыкаў, паведамляюць Euronews. 

У той жа час другімі ідуць апазіцыйныя сацыялісты, якія набралі 32% галасоў. Трэцяе месца з больш чым 10% галасоў займае партыя «Левы блок». Больш за 8% галасоў таксама было аддадзена за Кааліцыю Дэмакратычнага адзінства. У гэтае аб’яднанне ўваходзяць камуністы і «зялёныя».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі