У Віцебскай бальніцы гарэла палата

МЧСУ Віцебскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі 5 кастрычніка гарэла палата ЛОР аддзялення. Эвакуіраваны 70 чалавек.

У абласным упраўленні МНС ўдакладнілі, што паведамленне аб узгаранні ў палаце ратавальнікі атрымалі сёння ў 04.28 – спрацавала пажарная сігналізацыя.

Работнікі МНС, прыехаўшы да месца выкліку, назіралі моцнае задымленне і гарэнне ў палаце на трэцім паверсе.

Яшчэ да прыезду ратавальнікаў персанал бальніцы эвакуіраваў 70 чалавек. Былі таксама прынялі меры, накіраваныя на ліквідацыю ўзгарання.

Чалавечых ахвяр у выніку пажару ўдалося пазбегнуць. Сіламі МНС ўзгаранне было аператыўна ліквідавана.

Агнём пашкоджана мэбля ў палаце, пасцельныя прыналежнасці, аконны блок, таксама закураны сцены і столь.

У цяперашні час прычына пажару выяўляецца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі