Баевікі ІДІЛ замініравалі амфітэатр у Пальміры

казньБаявікі «Ісламскай дзяржавы» замініравалі рымскі амфітэатр у старажытнай Пальміры, руіны якой знаходзяцца ў сірыйскай правінцыі Хомс, пра што стала вядома 6 кастрычніка.

«Баявікі ІГ замініравалі амфітэатр. Яны ведаюць, што мы не можам наносіць удары па гістарычных помніках. Яны могуць працягнуць мініраваць пакінутыя помнікі ў выпадку, калі адчуюць пагрозу або пачнецца наступ», – кажа намеснік міністра культуры Арабскай Рэспублікі Алі аль-Кайім, паведамляе christianaid.org.uk.

Напярэдадні тэрарысты ўзарвалі ў Пальміры Трыумфальную арку і тры пахавальныя вежы, датаваныя перыядам з 103 па 44 год да нашай эры. 19 жніўня на цэнтральнай плошчы старажытнага горада быў забіты яго галоўны даглядчык Халед Асаад.

 

Забітая блізу Алепа хрысціянка заклікала да Ісуса

28 жніўня ў вёсцы блізу Алепа баевікі ІДІЛ пакаралі смерцю 20 сірыйскіх хрысціянаў, якія адмовіліся прыняць іслам, у т. л. 12-гадовага хлопчыка, сына хрысціянскага лідэра. Дзіця, якое нароўні з дарослымі адмовіліся вырачыціся хрысціянства, спачатку катавалі, адрэзаўшы яму кончыкі пальцаў. Чацвёра з пакараных былі раскрыжаваны. Пакараныя хрысціяне, па словах іх сваякоў, былі выкрадзеныя 7 жніўня.

У гэты ж дзень у суседнім паселішчы былі абезгалоўлены яшчэ 8 хрысціянаў, сярод іх – дзве жанчыны 29 і 33 гадоў, абедзве яны перад пакараннем смерцю былі згвалтаваныя. Адна з іх, паміраючы, крычала «Ісус», паведамляе dailymail.co.uk.

Пасля забойства целы забітых былі павешаныя на крыжах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі