Бюст на Лініі Сталіна перанеслі на некалькі метраў ніжэй

сталинСпрэчны помнік Сталіну на мемарыяльнай Лініі Сталіна застаўся ля праваслаўнай капліцы.

Бюст, факт наяўнасці якога ля праваслаўнай капліцы на мемарыяльным комплексе памяці воінаў Вялікай Айчыннай вайны выклікае шырокі грамадскі рэзананс, перамешчаны на некалькі метраў на задні і ніжэйшы план, паведамляе churchby.info.

Раней выканаўчы дырэктар комплекса Аляксандр Мятла абяцаў, што, з улікам пажаданняў інтэлігенцыі і шэрагу прадстаўнікоў духавенства, бюст палітычнаму лідэру, які праводзіў антырэлігійную палітыку са шматлікімі забойствамі святароў і разбурэннем храмаў, будзе прыбраны ад капліцы. Меркавалася, што бюст будзе перанесены і ўсталяваны ля цэнтральнага ўваходу ў музей пад адкрытым небам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі