Копцкі патрыярх не давярае хрысціянам, якія ўдзельнічаюць у выбарах ад ісламісцкай партыі

Хрысціяне, якія ўдзельнічаюць у выбарах ад радыкальнай салафіцкай партыі «не заслугоўваюць даверу», бо «ніхто не можа жыць у адпаведнасці з двума процілеглымі адно аднаму вучэннямі», – заявіў патрыярх праваслаўных хрысціян-коптаў Тавардас, кажучы аб хрысціянах, якія абіраюцца ў Егіпце ад салафіцкай партыі «Аль-Нур».

«Многія салафіты называюць хрысціян нявернымі і шматбожцамі», – адзначыў Анба Антоніяс Азіз Міна, біскуп коптаў-католікаў. На думку іерарха, некаторыя палітыкі-хрысціяне ідуць на здзелку з сумленнем з кар’ерысцкіх меркаванняў каб удзельнічаць у выбарах.

Прысутнасць хрысціянаў у партыйных спісах неабходна партыі «Аль-Нур» для рэгістрацыі на выбарах, бо егіпецкае выбарчае заканадаўства замацоўвае прынамсі 24 месцы ў парламенце за хрысціянамі і 56 месцаў – за жанчынамі. Канстытуцыя Егіпта таксама замацоўвае месцы ў парламенце за маладымі людзьмі, інвалідамі, працоўнымі і сялянамі.

Па матэрыялах Agenzia Fides.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі