Першакурснік Мінскай духоўнай акадэміі стаў адначасова яе прарэктарам

бричРашэннем мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прарэктарам праваслаўнай Мінскай духоўнай акадэміі па адміністрацыйна-гаспадарчай і фінансава-эканамічнай працы 27 верасня быў прызначаны яе студэнт-першакурснік – гераманах Сергій (Брыч).

Гераманах Брыч паступіў у акадэмію ў гэтым годзе, скончыўшы завочнае аддзяленне Мінскай духоўнай семінарыі, паведамляе churchby.info.

28-гадовы гераманах Сергій (Брыч), ураджэнец Драгічына на Брэстчыне, быў прыняты на першы курс аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі, абыходзячы магістратуру. У 2009 годзе ён скончыў гістарычны факультэт Брэсцкага дзяржуніверсітэта, у гэтым жа годзе здзейсніў манаскі пострыг і быў пасвечаны епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім Серафімам ў дыяканы, на наступны год – у святары.

У снежні 2014 года гераманах Брыч быў пераведзены ў новаўтвораную Маладзечанскую епархію, дзе выконваў абавязкі загадчыка канцылярыяй і асабістага сакратара епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла. Нядаўна быў пераведзены ў Мінскую епархію ў якасці клірыка Свята-Духавага кафедральнага сабора.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі