У Міжземным моры выратаваныя амаль 2 тысячы мігрантаў

людиБольш 1 800 мігрантаў 5 кастрычніка былі выяўленыя ў Міжземным моры недалёка ад узбярэжжа Лівіі.

Чатыры зламаныя катэры і дзве гумовыя шлюпкі дрэйфавалі ў адкрытым моры, іх заўважыла берагавая ахова Італіі. У выратавальнай аперацыі бралі ўдзел караблі ВМС Італіі, Ірландыі і Вялікабрытаніі, паведамляе belta.by.

Маршрут з Лівіі ў Італію праз Міжземнае мора ў апошнія гады з’яўляецца асноўным каналам, па якім нелегальныя мігранты спрабуюць перабрацца ў Еўропу. Значная частка іх пры гэтым гіне ў моры. На працягу гэтага года пераадолець такім чынам Міжземнае мора спрабавалі больш за 300 тысяч чалавек.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі