ЗША і Малдова затрымалі радыяактыўную кантрабанду з Расіі

МалдоваСупрацоўнікі ФБР і малдоўскай паліцыі 6 кастрычніцкай паведамілі аб затрыманні партыі радыяактыўнага рэчыва цэзія. У Кішынёве кантрабандысты мэтанакіравана шукалі пакупнікоў сярод джыхадыстаў “Ісламскай дзяржавы”.

Радыяактыўныя матэрыялы, якія ўдалося перахапіць, прыдатныя для стварэння так званай “бруднай бомбы”, здольнай стварыць радыяактыўнае забруджванне ў горадзе. Таксама кантрабандысты прапаноўвалі узбагачаны збройны ўран. Канчатковы пакупнік кантрабанднага цэзія пакуль не ўстаноўлены, паведамляе bbc.com.

На думку малдоўскай паліцыі, істотная частка радыяактыўнага матэрыялу, які апынуўся ў руках кантрабандыстаў, была вырабленая на тэрыторыі Расіі. Таксама следчыя дапускаюць, што злачынцы маглі быць звязаныя з расійскімі спецслужбамі.

“Пагаршэнне адносінаў паміж Расіяй і Захадам прывяло да таго, што даволі цяжка судзіць, наколькі паспяховыя кантрабандысты ў сваіх спробах збыць за мяжу вывезеныя з Расіі радыяактыўныя матэрыялы”, – кажуць у малдоўскай паліцыі.

На працягу апошніх пяці гадоў пры садзейнічанні амерыканскага ФБР малдоўскай паліцыі ўдалося спыніць чатыры спробы кантрабандыстаў прадаць радыяактыўныя матэрыялы экстрэмістам з Блізкага Ўсходу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі