Гродзенскі дыякан-лекар удзельнічаў у міжнародным форуме па паліятыўнай медыцыне ў Кіеве

КиевГродзенскі дыякан, супрацоўнік сацыяльнага аддзела праваслаўнай Гродзенскай епрахіі дыякан Міхаіл Перац, які адначасова з’яўляецца практыкуючым лекарам-тэрапеўтам, узяў удзел у II Нацыянальным кангрэсе па паліятыўнай дапамозеі, які праходзіў з 1 па 3 кастрычніка ў Кіеве.

Арганізатарамі форуму выступілі «Украінская ліга садзейнічання развіццю паліятыўнай і хоспіснай дапамогі», Нацыянальная акадэмія дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны, Нацыянальная медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі імя П. Шчупіка, украінскі Нацыянальны Інстытут Пухліны. Удзел у працы кангрэса ўзялі старшыня Сінадальнага аддзела УПЦ МП па пытаннях аховы здароўя і пастырскай апекі медыцынскіх установаў, епіскап Львоўскі і Галіцкі Філарэт, і выкладчык Кіеўскай духоўнай акадэміі гераманах Феадосій (Марчанка), паведамляе orthos.org.

Падчас секцыйных пасяджэнняў Кангрэса былі прадстаўленыя больш за 150 дакладаў ў межах прапанаванай тэматыкі. Па выніках працы Кангрэса прайшла міжнародная тэлеканферэнцыя, арганізаваная амерыканскім Усходнім Мічыганскім універсітэтам. Таксама ўдзельнікі форуму прынялі рэзалюцыю Кангрэса аб тым, што Царква, у адрозненне ад свецкай медыцыны, суправаджае безнадзейных хворых да самага парогу смерці.

Клірык гродзенскага Пакроўскага кафедральнага сабора іерэй Уладзімір Барысевіч узяў удзел у XXI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Шлях да ўзаемнасці», якая праходзіла 25-26 верасня ў Беластоку. Форум прысвячаўся узаемаадносінам, у т.л. гістарычным, культурным і рэлігійным, паміж Польшчай і Беларусью.

Гродзенскі святар выступіў з дакладам на тэму «Архіпастырскае служэння мітрапаліта Уладзіміра (Ціханіцкага) на Гродзеншчыне ў гады Першай сусветнай вайны».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі