Лукашэнка: важна, з якім вынікам выйграе будучы прэзідэнт

лукашенкоДля дзейнага кіраўніка дзяржавы Александра Лукашэнка важна, “з якім вынікам выйграе будучы прэзідэнт”. Пра гэта ён заявіў 6 кастрычніка жыхарам Мінскага раёна на адкрыцці ўчастка другой МКАД.

“Пытанне ў тым, з якім багажом з выбараў выйдзе ваш будучы прэзідэнт”, – сказаў ён, перадае БелаПАН. Калі за спіной будзе ўсяго 25% насельніцтва, якія за яго прагаласуюць, як ён будзе весці перамовы потым з іншымі кіраўнікамі дзяржаў, разважаў Лукашэнка.

«Калі прэзідэнт моцны, як вы заўсёды мяне падтрымлівалі – 80%, – ні ў каго нават пытанняў не было. Калі я прыязджаю і вяду перамовы з ім, ён разумее: 80% за яго прагаласавала, увесь народ за ім стаіць, значыць, ён выказвае яго інтарэсы, і ад гэтага нікуды не дзенешся », – заявіў ён.

На першых прэзідэнцкіх выбарах 1994 года Лукашэнка набраў больш за 80% галасоў у другім туры, у 2001 годзе, па дадзеных ЦВК, – 75,65%, у 2006 годзе – 83%, у 2010 годзе – 79,65%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі