МВФ пагоршыў прагноз падзення ВУП у Беларусі

МВФЗгодна новай ацэнцы МВФ, зніжэнне ВУП Беларусі будзе больш вялікім, чым чакалася ранее. У 2015 ВУП можа знізіцца на 3,6%, лічаць эксперты (у красавіку прагназавалася на 2,3%).

У кастрычніцкай справаздачы фонду World Economic Outlook таксама адзначана, што ў 2016 годзе рэцэсія ў эканоміцы захаваецца, і ВУП зменшыцца на 2,2%. Магчыма ажыўленне эканомікі праз пяць гадоў і рост ВУП у 2020-м прагназуецца на ўзроўні 1,6%.

Інфляцыя ў 2015 годзе можа скласці 16,9% ,  у 2017 – на ўзроўні 12,3%.

Дэфіцыт рахунку бягучых аперацый плацёжнага балансу, па прагнозу МВФ, складзе ў гэтым годзе 4,9% ВУП, у 2016-м – 4,3% , у 2020-м – 4,1%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі