Мытны кодэкс ЕАЭС – у завяршальнай стадыі

ЕАЭС 2У прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі паведамілі, што праца над Мытным кодэксам Еўразійскай эканамічнай саюза перайшла ў завяршальную стадыю.

Стала вядома, што прынцыповыя пытанні па ўнясенню ў кодэкс прынцыпу пастаяннага месцазнаходжання, а таксама ўнясенне змяненняў у падыход да збірання ўскосных падаткаў плануецца разгледзець дадаткова падчас пасяджэння Савета ЕЭК.

Працу над праектам Мытнага кодэкса ЕАЭС вяла рабочая група па ўдасканаленні мытнага заканадаўства.

Паведамляецца таксама, што новыя краіны – удзельніцы ЕАЭС – Арменія і Кыргызстан – таксама далучыліся да працы над Мытным кодэксам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі