Папа Францішак заклікаў не палітызаваць Сінод пра сям’ю

Папа Рымскі Францішак адкрыў пасяджэнне Сінода па пытаннях сям’і напамінам пра тое, што Сінод з’яўляецца не палітычным форумам, а падарожжам да Святога Духа і барацьбе з свецкімі спакусамі, якія ўводзяць людзей ад праўды.

«Сінод – гэта не канферэнцыя, не кулуарныя перамовы або парламенцкае пасяджэнне», – адзначыў ён.

Падчас звароту да членаў Сінода, Папа Рымскі заявіў, што ім «варта набрацца апостальскай смеласці, евангелічнай лагоднасці і малітвы» для таго, каб даць Святому Духу магчымасць дзейнічаць. Падобная смеласць, па яго заяве, «не збаіцца свецкіх спакусаў, якія пазбаўляюць чалавечыя сэрцы святла ісціны».

Папа Францішак падкрэсліў, што калі біскупы не адкрыюцца Святому Духу, іх рашэнні стануць толькі «дэкарацыямі, якія хаваюць Евангелле», а не ўслаўляюць яго.

Сінод па пытаннях сям’і, які праходзіць з 4 па 25 кастрычніка, з’яўляецца другім сходам такога роду ў гэтым годзе. Тэмай сёлетняга Сінода абвешчана «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце».

У сваім звароце Папа Францішак патлумачыў важнасць Сінода ў перыяд, калі Касцёл ацэньвае моц уласнай веры, тым самым паказваючы, што з’яўляецца не «музеем, на які трэба глядзець, а жывой крыніцай, здавальняючай смагу ісціны». Ён таксама заклікаў удзельнікаў перапоўніцца евангельскага пакоры, пазбавіцца ад асабістых прадузятасцяў, прыслухоўвацца адзін да аднаго без пыхі.

Папа Рымскі завяршыў свой зварот напамінам, што задачай Сінода не з’яўляецца дасягненне кансэнсусу і што ён не з’яўляецца месцам для перамоваў, пагадненняў і кампрамісаў.

Праз апостальскую смеласць, евангельскую пакорнасць і шчырую малітву «так накіруе нас Дух Святы і хай прадставіць перад нашым поглядам нашы думкі, веру ў Бога, дабро Касцёла і выратаванне душы», – завяршыў сваю прамову пантыфік.

Па матэрыялах Catholic News Agency.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі