Расія плануе падрыхтаваць сумесны з ЗША план дзеянняў супраць ІДІЛ

сирияРасійскія і амерыканскія ваенныя 6 кастрычніка паведамілі пра намер падрыхтаваць сумесны план дзеянняў паветраных аперацыяў супраць ІДІЛ у Сірыі.

Паводле словаў намесніка міністра абароны Расійскай Федэрацыі Анатоля Антонава, прыняцце такога дакумента будзе карыснае як узначаленай ЗША і Саудаўскай Аравіяй кааліцыі супраць ІДІЛ, так і расійскаму боку. «Патэнцыял расійска-амерыканскага супрацоўніцтва па лініі міністэрстваў абароны нашмат шырэйшае за тое, што прапануюць нам сёння амерыканцы”, – сцвярджае Антонаў, адначасова падкрэсліваючы, што Расія «не навязвае сябе ў якасці партнёраў для вырашэння агульнай задачы, якая стаіць перад міжнароднай супольнасцю”, паведамляе belta.by.

Таксама Анатоль Антонаў паведаміў, што другая відэаканферэнцыя мінабароны Расіі і Пентагона адбудзецца ў бліжэйшыя дні.

1 кастрычніка прадстаўнікі ваенных ведамстваў Расіі і ЗША ўжо абмяркоўвалі ў рэжыме відэаканферэнцыі забеспячэнне мэтанакіраванага выкарыстання авіяцыі ў Сірыі.

Расійская авіяцыя пачала наносіць авіяўдары па ваенных базах у Сірыі 30 верасня. Авіяцыйная група Паветрана-касмічных сілаў РФ уключае ў сябе больш за 50 самалётаў і верталётаў, у т. л. Су-34, Су-24М і Су-25.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі