Што беларускія кандыдаты думаюць пра праблему абортаў?
Аборты з’яўляюцца вельмі істотнай праблемай для Беларусі. Толькі паводле афіцыйнай статыстыкі міністэрства аховы здароўя, у краіне на 100 родаў даводзіцца 21 аборт. І гэта пры тым, што многія віды абортаў папросту не ўлічваюцца. У сувязі з гэтым krynica.info падчас цыклу інтэрв’ю з альтэрнатыўнымі кандыдатамі ў прэзідэнты распытала іх пра стаўленне да гэтай праблемы. Прапануем вашай увазе іх адказы.
Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч:
Я пра гэта нават чуць не хачу. Аборт — гэта бязбожнасць. … Нельга рабіць якімі-небудзь аднымі метадамі. Не трэба нікога слухаць. Патрэбны ўвесь комплекс мер, які існуе: і асвета, і прыцягненне людзей, і заканадаўча. Забараняць, ламаць людзей праз калена нельга. І Госпад нам гэта забараняе. Нам Госпад заўсёды казаў: не нашкодзь, угавары чалавека. Зрабі так, каб ён пачуў у сваёй душы і нешта зрабіў. Пачынаць трэба з гэтага. Я за тое, каб у школах на пэўным этапе ўвялі царкоўнае навучанне. Прытым ўлічваліся ўсе канфесіі. Павінен быць вялікі комплекс мер. Божая справа такая: калі чалавек пачуў — ён пачуў. Калі ён не пачуў, мы не маем права што-небудзь рабіць праз калена. Нельга. Госпад нас гэтаму не вучыў.
Прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду!» Таццяна Караткевіч:
Мы павінны весці пастаянную прапаганду сям’і, тлумачыць, чаму рабіць аборт не варта. Тут важна ісці не метадам забаронаў. Татальная забарона абортаў прывядзе да таго, што жанчыны будуць гэта рабіць па-за клінік, рызыкаваць сваім здароўем і жыццямі. Мы пойдзем шляхам тлумачэння, чаму аборт рабіць не варта, будзем казаць пра каштоўнасць чалавечага жыцця. І яшчэ, жанчына павінна ведаць, нават калі становішча складанае: нараджай і дзяржава заўсёды табе дапаможа, зможаш пракарміць і апрануць дзіця, даць адукацыю.
Старшыня Беларускай патрыятычнай партыі, вярхоўны атаман РГА «Беларускае казацтва» Мікалай Улаховіч:
Для мяне гэта вельмі складанае пытанне. Зараз кожная маладая сям’я рэгулюе нараджальнасць. Мне здаецца, што сёння магчымасці дазваляюць абыйсціся і без абортаў. Але калі ўжо здарылася такое… У мяне такі выпадак адбыўся ў маёй сям’і. Мы адмовіліся ад усялякіх абортаў, і ў нас нарадзіўся цудоўны чалавек.
Я не магу навязваць, бо не ведаеш якая сітуацыя. Вось дапусцім, хворы на СНІД. Ці трэба нарадзіць чалавека, які будзе потым пакутваць? Гэта вельмі складана. Я лічу, што гэта індывідуальная рэч кожнага чалавека, і ён павінен прыняць рашэнне. Многія за веру ж і паміралі.
Жанчыны ж усё роўна ў асноўным хочуць дзіця. Аборт робяць адзінкі, якія ўжо зусім страцілі жаноцкасць ў галаве.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)