У Пакістане настаўнікі-ісламісты збілі і катавалі калегу-хрысціяніна

пакистанУ вясковай школе ў вёсцы Парнава ў акрузе Касур блізу Ісламабада 5 кастрычніка быў збіты і падвергнуўся катаванням настаўнік-каталік Садзік Азам, прызначаны дырэктарам пачатковай школы. Напад здзейснілі яго калегі — тры настаўнікі-мусульманіны, якія адмовіліся прызнаць прызначэнне хрысціяніна на кіруючую пасаду.

Адвакат збітага настаўніка Сардар Муштак Джыл распавёў, што Азам быў прызначаны дырэктарам тры месяцы таму, пасля чаго частка настаўнікаў-мусульманаў звярнуліся са скаргамі ў дэпартамент адукацыі рэгіёну. На Азама пачаўся ціск, аднак ён адмовіўся сысці ў адстаўку, паведамляе fides.org.

Настаўнік, якому былі нанесеныя некалькі цяжкіх траўмаў, знаходзіцца ў шпіталт. Паліцыю выклікалі настаўнікі-мусульмане, якія не падзяляюць экстрэмісцкія настроі калегаў.

Напярэдадні ў пакістанскім горадзе Джаранвала блізу Лахора, дзе асабліва моцныя антыхрысціянскія настроі, былі выкрадзеныя і згвалтаваныя дзве дзяўчыны з хрысціянскіх сем’яў. Бацькі нанялі адвакатаў, якія будуць прадстаўляць іх інтарэсы ў судзе. Паліцыя арыштавала толькі двух з групы асобаў, якія згвалцілі дзяўчат.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі