Ярмошына: у Беларусі з’явіліся дзве новыя палітычныя фігуры

ермошинаДзякуючы кампаніі 2015 па выбарах прэзідэнта ў Беларусі з’явіліся дзве новыя палітычныя фігуры, заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына на тэлеканале “Беларусь 1”. Яна назвала кандыдатаў у прэзідэнты Улаховіча і Караткевіч.

Па словах кіраўніка ЦВК, Улаховіч, у прынцыпе, нікому не быў вядомы як палітык, яго ведалі як гаспадарніка, і то ў вузкіх колах. Беларуская патрыятычная партыя, лідэрам якой ён з’яўляецца,  раней не была актыўная, у выбарах не ўдзельнічала і раптам заявіла пра сябе, і заявіла нядрэнна, адзначыла Лідзія Ярмошына.

Як лічыць старшыня ЦВК, Улаховіч “выступае добра, годна, шчыра і кажа зразумелыя людзям рэчы”, перадае БЕЛТА.

Кажучы пра Таццяну Караткевіч, Лідзія Ярмошына заявіла, што гэта, сапраўды, чалавек ад грамадскасці, з абсалютна няўрадавым пунктам гледжання.

На заўвагу, што беларускія апазіцыйныя сілы фактычна адмовіліся ад Таццяны Караткевіч, кіраўнік ЦВК адказала: “Можа быць, так трэба – адмежавацца цалкам, каб паказаць, што гэты чалавек непажаданы апазіцыі, калі апазіцыя такая няўдачлівая ў апошні час”.

Лідзія Ярмошына лічыць, што чатырох кандыдатаў у прэзідэнты для выбараў цалкам дастаткова, такі лік аптымальны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі