Ярмошына: папярэдняя справаздача БДІПЧ АБСЕ пры жаданні можа стаць выніковай

ермошинаКіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што папярэдняя справаздача БДІПЧ АБСЕ пры жаданні можа стаць выніковай з любымі высновамі. Такое меркаванне яна выказала ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.

Паводле яе слоў, гэта справаздача зроблена такой нейтральна-шэрай як аснова, як маленькая чорная сукенка для жанчыны, якую “можна сапсаваць жалобным шалікам або ўпрыгожыць шыкоўным калье”. “Мы не ведаем, што атрымаецца ў выніку”, – сказаў яна.

Пазітыву ў справаздачы мала, у прынцыпе, яго няма, негатыў угадваемы, але яго таксама няма, па вялікім рахунку, а ўсё астатняе будзе дапісана, адзначыла Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА. Яе як юрыста ў такіх справаздачах не задавальняюць спасылкі на ананімныя крыніцы, так як у такім выпадку магчымасці абараніцца або абвергнуць якую-небудзь інфармацыю, сказала яна.

Традыцыйныя прадстаўнікі апазіцыі выпалі з кампаніі па выбарах прэзідэнта па ўласным жаданні, адзначыла таксама Лідзія Ярмошына. “Думаю, яны выпалі, таму што жадалі выпасці, ім няма чаго прапанаваць, яны не хочуць браць адказнасць”, – лічыць яна. Любая барацьба за ўладу і атрыманне гэтай ўлады – гэта заўсёды персанальная адказнасць, сказала кіраўнік ЦВК. Яна лічыць, што ўсе прадстаўнікі апазіцыі “гучна заявіцца у наступным годзе на парламенцкіх выбарах”, так як калектыўную адказнасць падзяляць з народам заўсёды прасцей, чым адказваць за свае ўчынкі.

Яны лідзіруючае месца ў сваіх невялікіх партыйных тусоўках ніколі не саступяць, таму што яны па-за гэтага, напэўна, як прафесіяналы ўжо не існуюць”, – заявіла Лідзія Ярмошына.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі