Дзярждэп ЗША: 90% удараў Расіі ў Сірыі – не па тэрарыстах, а па апазіцыі

самолетыПрадстаўнік дзярждэпартамента ЗША Джон Кірбі абвінаваціў Расею ў нанясенні удараў па сірыйскай апазіцыі.

Паводле яго слоў, больш за 90% расійскіх авіяўдараў ў Сірыі не былі накіраваныя супраць тэрарыстычных груповак “Ісламская дзяржава” і “Аль-Каіда”. У большай ступені яны наносіліся па апазіцыйных групах, якія не хочуць, каб рэжым Асада заставаўся ва ўладзе, заявіў Джон Кірбі, перадае ВВС.

Раней расійскае міністэрства абароны абвінаваціла ЗША ў нанясенні удараў па “не тэрарыстычным мэтам”.

З моманту пачатку аперацыі ў Сірыі Расею не раз абвінавачвалі ў падтрымцы рэжыму прэзідэнта Башара Асада і нанясенні удараў па апазыцыі. Масква ж заяўляла, што змагаецца толькі з тэрарыстычнымі групоўкамі, у прыватнасці, з “Ісламскім дзяржавай”.

8 кастрычніка міністры абароны краін Паўночнаатлантычнага альянсу абмяркуюць рост ваеннай актыўнасці Масквы ў Сірыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі