Генеральны сакратар НАТА: Расія павінная спыніць падтрымку Асада

натоУ Бруселі 8 кастрычніка праходзіць сустрэча міністраў абароны краінаў Паўночнаатлантычнага альянса, прысвечаная росту ваеннай актыўнасці Расіі ў Сірыі.

Падчас сустрэчы Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заклікаў Расію спыніць падтрымку рэжыму Башара Асада і засяродзіцца на барацьбе з “Ісламскай дзяржавай”, паведамляе bbc.com.

Паводле яго словаў, у Сірыі ўзрастае ваенная актыўнасць расійскіх войскаў, таму варта ацаніць, наколькі яна можа пагражаць краінам-чальцам альянса.

Таксама міністры абароны краінаў НАТА выказалі афіцыйную падтрымку Турцыі ў сувязі з уварваннем расійскіх ваенных самалётаў у прыпамежную з Сірыяй турэцкую паветраную прастору.

Раней начальнік Генеральнага штаба Узброеных сілаў Сірыі генерал Алі Абдула Аюб заявіў, што ўдары расійскай авіяцыі падарвалі баявыя магчымасці экстрэмістаў ІД, і сірыйскае войска пачала цяпер наземны наступ.

У сваю чаргу, кіраўнік Пентагона Эштан Картэр назваў дзеянні Расіі памылковымі і падкрэсліў, што ЗША не збіраюцца супрацоўнічаць з Расіяй у пытанні ваенных дзеянняў у Сірыі да таго часу, пакуль Масква не зменіць сваю стратэгію.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі