У Беларусі бюджэтную дапамогу сем’ям скарацілі на 500 млрд рублёў

 

детиУлетку 2014 прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка публічна заявіў, што грошы за кошт павелічэння падаходнага падатку з 12% да 13% накіруюць на падтрымку сем’яў з дзецьмі.

Ён сказаў гэта на нарадзе па фарміраванні новага механізму дзяржпадтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей. Тады прэзідэнт прапанаваў пашукаць шляхі павелічэння даходаў бюджэту і знайсці дадатковыя сродкі.

Праз год ён забыўся аб сваёй прапанове і пачаў эканоміць на шматдзетных сем’ях, піша «Заўтра тваёй краіны».

24 верасня быў падпісаны ўказ №399 “Аб удакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту на 2015 год», згодна з якім, дапамога сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, скарочана на 500 млрд рублёў або на 27,7%.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі