У Індыі экстрэмісты па-зверску збілі пратэстанцкага пастара

пастарУ індыйскім штаце Мадх’я-Прадэш, што вядомы рэгулярным здзяйсненнем актаў гвалту над хрысціянамі, 7 кастрычніка мясцовымі нацыяналістамі, якія ўварваліся на служэнне, , быў па-зверску збіты пастар пратэстанцкай суполкі. Анджмар Сінгх Дамор, які правёў 5 гадзінаў у непрытомнасці, у цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы.

Напад быў здзейснены ў мястэчку Фаттыгуда ў акрузе Дхабуа. Падчас малітоўнага сходу ў памяшканне супольнасці «Shalom Church» уварваліся два дзесяткі экстрэмістаў, якія пачалі збіваць пастара Дамора, паведамляе morningstarnews.org.

Таксама была збітая жонка пастара Руніта Дамор, аднак, забраўшы 18-месячнае дзіця, яна змагла ўцякчы. Чальцы супольнасці разбегліся, спалохаўшыся збіцця.

Нападнікі забралі з сабой чальца царквы Дылу Катара, якога пасля жорстка збілі. Лекары выявілі ў Катара пашкоджанні ўнутраных органаў.

Паліцыя зарэгістравала позву супраць экстрэмістаў, выключыўшы з яе скаргу на шкоду, нанесеную дому, дзе праходзіла служэнне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі