У Мінску невядомы ноччу падпаліў тры аўтамабілі

огоньУ Маскоўскім раёне Мінска 8 кастрычніка невядомы ноччу падпаліў тры легкавых аўтамабіля. Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС Беларусі.

Гэта адбылося каля 03:30 на вуліцы Лермантава. Згарэлі аўтамабілі “Фольксваген Пасат” (2006 года выпуску), “Пежо 307” (2003) і “Опель Астра” (1992).

Яны ўжо не падлягаюць аднаўленню. Машыны былі прыпаркаваны на праезнай частцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі