Нетаньяху: Ізраіль накрыла хваля тэрору
Сямёра ізраільцянаў атрымалі 8 кастрычніка нажавыя раненні ў Іерусаліме і Тэль-Авіве, а таксама ў горадзе Афула на поўначы Ізраіля і ў раёне пасёлка Кір’ят-Арба на Заходнім беразе Ярдана.
Палестынец, які здзейсніў напад у Афуле, арыштаваны, а той, хто параніў 4 чалавекі ў Тэль-Авіве – застрэлены. Яшчэ адзін палестынец быў забіты ў сутыкненнях з ізраільскімі салдатамі на Заходнім беразе, паведамляе ru.euronews.com.
У гэты ж дзень прэм’ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху заявіў, што яго краіну “накрыла хваля тэрору” і паабяцаў дзейнічаць: «Дзейнічаючы рашуча і метадычна, мы дакажам, што тэрор ня пройдзе, мы яго пераможам”.
Ізраільскі прэм’ер заклікаў сваіх грамадзян захоўваць пільнасць і заўсёды быць напагатове.
Хваля гвалту адрадзіла асцярогі аб пачатку трэцяй інтыфады – збройнага чыну палестынцаў супраць габрэйскай дзяржавы. У Іерусаліме ў Старым горадзе ў Дамаскай брамы – галоўнага ўваходу ў мусульманскі квартал – ізраільская паліцыя ўсталёўвае металашукальнікі.
Беньямін Нетаньяху забараніў дэпутатам кнесета і міністрам наведваць Храмавую гару, якая у чарговы раз стала прычынай канфлікту. Арабскіх парламентарыяў, якія прыйшлі, нягледзячы на забарону, не прапусціла паліцыя.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)