ЕС гатовы замарозіць санкцыі супраць Беларусі 12 кастрычніка

беларусь и есЕўрасаюз гатовы 12 кастрычніка прыняць рашэнне аб прыпыненні санкцый у дачыненні да Беларусі на чатыры месяцы. Але гэты крок будзе залежаць ад паводзінаў прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі , паведамляе Reuters, са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Рашэнне стала вынікам трохтыднёвых дыскусій у ЕС. Еўрасаюз вырашыў адрэагаваць на вызваленне беларускіх палітвязняў 22 жніўня  і на тое, што Мінск стаў пляцоўкай для перамоваў па Украіне.

Па дадзеных крыніц, санкцыі супраць каля 140 чалавек з чорнага спісу прыпыняць з канца кастрычніка да канца лютага, уключаючы Аляксандра Лукашэнку.

ЕС мае намер аднавіць санкцыі, калі будуць новыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Па паведамленні агенцтва, санкцыі прыпыняць і ў дачыненні да беларускіх кампаній.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі