Нацбанк: дадатнае сальда знешняга гандлю падвоілася

НацбанкУ Беларусі дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў студзені-жніўні склала 1,44 млрд даляраў, або 217,6% да аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта паведамілі ў Нацбанку Беларусі.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў 43,5 млрд  (на 25,9% менш, чым за студзень-жніўня 2014-га), пры гэтым экспарт – 22, 46 млрд (менш на 24,3%), імпарт – 21,28 млрд (менш на 27,6%).

Сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным на ўзроўні 86,6 млн даляраў. Тавараабарот скараціўся на 27,1% да 36,23 млрд (экспарт тавараў знізіўся на 26,3% да 18,7 млрд, імпарт – на 27,8% да 18,2 млрд).

Сальда па паслугах склалася станоўчым на ўзроўні 1,5 млрд даляраў (на 17,9%). Знешнегандлёвы абарот паслуг склаў 7,26 млрд (80,3% да ўзроўню студзеня-жніўні 2014), экспарт знізіўся на 15% да 4,4 млрд, імпарт – на 26% да 2,9 млрд.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі