Назіральнікі “Права выбару-2015” зафіксавалі рэзкі скачок яўкі

голосованиеНазіральнікі “Права выбару-2015” 8 кастрычніка зафіксавалі рэзкі скачок яўкі на датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта.

Усяго 8 кастрычніка назіральнікамі кампаніі пададзена 62 скаргі на парушэнне выбарчага заканадаўства (з іх 18 – у Мінску, 15 – у Мінскай вобласці, 12 – у Гомельскай, 6 – у Віцебскай, 6 – у Магілёўскай, 5 – у Брэсцкай, 0 – у Гродзенскай). Агульная колькасць скаргаў за тры дні назірання за датэрміновым галасаваннем склала 277, певедамляе pvby.org.

На 624 выбарчых ўчасткі, дзе назіральнікі “Права выбару-2015” робяць неперарыўны падлік выбарцаў, прышло 69 212 чалавек  (па дадзеных камісій на – 72 924, разыходжанне – 3 712 чалавек, альбо 5,4 %).

Па Мінску агульная лічба па 122 выбарчых ўчастках склала 10 688 чалавек (па дадзеных камісій 11 941, разыходжанне – 1 253 чалавекі, альбо 11,7%).

Найбольшую колькасць прагаласаваўшых у трэці дзень датэрміновага галасавання назіральнікі зафіксавалі на выбарчым участку №13 Маскоўскага раёна Брэста – 509 чалавек, альбо 25% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

Найменьшая колькасць прагаласаваўшых 8 кастрычніка была зафіксавана на выбарчым участку №5 у Наваполацку, Віцебская вобласць – 15 чалавек (0,7% ), па афіцыйных дадзеных – таксама 15.

Разыходжанне ў звестках назіральнікаў з афіцыйнымі звесткамі за першыя тры дні назірання складае каля 5%.

У параўнанні з 7 кастрычніка, 8 кастрычніка назіральнікі зафіксавалі значны скачок прыйшоўшых на выбарчыя ўчасткі грамадзян. У адносных лічбах ён вырас на 27%.

Адзін з каардынатараў кампаніі назірання “Права выбару-2015” Алесь Сілкоў лічыць, што трэці дзень датэрміновага галасавання канчаткова развеяў спадзяванні на тое, што выбары ў краіне будуць адбывацца ў адпаведнасці з законам, адкрыта і свабодна.

“Уяўляю, як сябе свабодна адчуваюць члены выбарчых камісій, дзе няма назіральнікаў! Тут можна смела казаць, што на тых выбарчых участках яўка будзе забяспечана пры любым раскладзе”, – гаворыць Алесь Сілкоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі