Кіраўнік украінскіх грэка-каталікоў: Родная мова 70% тых, хто змагаецца супраць сепаратыстаў і салдат РФ, – руская
Арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук, кіраўнік украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які бярэ удзел у Сінодзе Біскупаў, распачатым у Ватыкане 4 кастрычніка, выказаў сваю ацэнку пазіцыі Ватыкана ў адносінах да сітуацыі ва Украіне.
На думку арцыбіскупа, «час асцярожнай дыпламатыі заканчваецца», і ён спадзяецца на большы ўдзел Ватыкана ў справах дапамогі Украіне, якая з’яўляецца ахвяраю агрэсіі, паведамляе pl.radiovaticana.va.
“Тое, што мы бачым, з’яўляецца ўварваннем на тэрыторыю Украіны з боку расійскіх падраздзяленняў” – канстатаваў ён.
Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі распавёў, што 70 % тых, хто змагаецца ў падраздзяленнях рэгулярнага ўкраінскага войска супраць сепаратыстаў і расійскіх салдат, – гэта людзі, чыёй роднай мовай з’яўляецца руская. Гэта сведчыць пра адзінства украінскага народа і украінскай арміі.
Напярэдадні былы Апостальскі Нунцый ва Украіне арцыбіскуп Томас Эдвард Галіксан, таксама выказаўся аб сітуацыі ва Украіне і ахарактарызаваў яе як трагічную. Герарх падкрэсліў неабходнасць дапамагі ўкраінцам і іх праву на самавызначэнне.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)