“Права выбару”: праўладныя назіральнікі спрабуюць нейтралізаваць апазіцыйных

наблюдатели7 кастрычніка назіральнікамі кампаніі «Права выбару-2015» была пададзена 161 скарга на парушэнне выбарчага заканадаўства (з іх 41 – у Мінску, 32 – у Мінскай вобласці, 31 – у Віцебскай, 24- у Брэсцкай, 15 – у Гомельскай, 12 – у Магілёўскай, 7 – у Гродзенскай). За два дні назірання пададзена 215.

Колькасць грамадзян на 626 выбарчых ўчастках у другі дзень датэрміновага галасавання, дзе назіральнікі “Права выбару-2015” робяць неперарыўны падлік выбарцаў, склала 54 527 чалавек (па дадзеных камісій прагаласавала 57 541). Разыходжанне – 3014 чалавек, альбо 5,5 %.

Па Мінску на 124 выбарчых ўчастках назіральнікі “Права выбару-2015”налiчылi 9 913 чалавек (па дадзеных камісій -11 004 чалавекі, разыходжанне – 1091 чалавек, альбо 11 %), паведамляе pvby.org.

Найбольшую колькасць прагаласаваўшых назіральнікі зафіксавалі на выбарчым участку №82 Завадскага раёна Мінска – 374 чалавекі, альбо 18,2% ад выбаршчыкаў, зарэгістраваных на выбарчым участку (па афіцыйных дадзеных – таксама 374 чалавекі).

Найменьшая колькасць прагаласаваўшых 7 кастрычніка зафіксавана на выбарчым участку №50 у Мікашэвічах, Брэсцкая вобласць –  4 чалавекі (па афіцыйных дадзеных таксама 4).

Дзеючая ўлада шырока выкарыстоўвае адміністрацыйны ціск на людзей для забеспячэння яўкі на датэрміновым галасаванні ва ўсіх рэгіёнах, адзначаюць назіральнікі.

Асаблівасцю кампаніі 2015 года з’яўляецца тое, што праўладныя назіральнікі пад дыктоўку старшынь выбарчых камісій пішуць скаргі на незалежных назіральнікаў з мэтай пазбаўлення іх акрэдытацыі. За два дні акрэдытацыі былі пазбаўлены чатыры назіральнікі кампаніі “Права выбару-2015”, а шэраг – атрымалі вусныя папярэджанні.

Гэта сведчыць пра тое, што наяўнасць незалежных назіральнікаў на выбарчых участках стрымлівае выбарчыя камісіі ад больш маштабнага завышэння яўкі.

Падчас назірання 7 кастрычніка назіральнікі зафіксавалі такiя інцыдэнты, як адмова ў акрэдытацыі назіральнікаў – 2 выпадкі; пазбаўленне назіральніка акрэдытацыі – 2; незабеспячэнне назіральніку годных умоваў назірання – 20 ; галасаванне іншымі асобамі замест непрагаласаваўшых выбарцаў – 6.

Напрыклад, на выбарчым участку №33 у Ленінскім раёне Мінска назіральнік зафіксаваў “карусель”, калі прыехаў аўтобус з жанчынамі, якія з пашпартамі, не называючы месца свайго жыхарства, атрымалі бюлетэні і прагаласавалі. Калі назіральнік запытаў дзе яны працуюць, то ўсе яны разбегліся ў розных напрамках.

“Кідаецца ў вочы завышаная яўка выбаршчыкаў. Маем шэраг выпадкаў, калі назіральнікам члены ўчастковых выбарчых камісій не прадастаўляюць ніякіх звестак”, – гаворыць адзін з каардынатараў кампаніі назірання “Права выбару-2015” Дзяніс Садоўскі. Так званай лібералізацыі ў правядзенні выбараў няма, лiчыць ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі