У Беларусі 60 з 100 маці 25-34 гадоў хочуць яшчэ нарадзіць дзіця

матьУ Беларусі 60 з 100 маці ва ўзросце 25-34 гадоў хацелі б яшчэ нарадзіць дзіця. Пра гэта кажуць дадзеныя  кластэрнага абследавання, паведамілі ў Белстаце.

Мамамі хочуць стаць кожная чацвёртая жанчына ва ўзросце 35-39 гадоў, кожная дваццатая — ва ўзросце 40-49 гадоў.

На 1 студзеня ў Беларусі налічвалася 5 млн 71,6 тыс. жанчын (53,5% ад агульнай колькасці насельніцтва). У гарадах пражывае 3 млн 944,8 тыс. жанчын (77,8%), у сельскай — 1 млн 126,8 тыс. (22,2%).

З 2007 года больш за 100 тыс. жанчын штогод становяцца маці. У 2014 годзе нарадзілася 118,5 тыс. дзяцей і 54,4 тыс. (45,9%) — першынцы, перадае БЕЛТА.

У мінулым годзе ў 1 тыс. 277 жанчын нарадзіліся двойні, у 18 — трайняты. Доля дзяцей, народжаных у зарэгістраваным шлюбе, вырасла да 85,1% ў 2014 годзе супраць 80,4% у 2010 годзе.

У 2014 годзе сярэдні ўзрост жанчыны пры нараджэнні дзіцяці склаў 28,2 года.

У Беларусі Дзень маці адзначаюць 14 кастрычніка, ён прымеркаваны да праваслаўнага свята — Пакроў Прасвятой Багародзіцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі