У вёсцы пад Будай-Кашалёва асвечаны новы храм

узаУ вёсцы Уза пад Буда-Кашалёва 8 кастрычніка быў асвечаны праваслаўны храм святапакутніка Півонія Смірнскага.

Першую ў новаасвечаным храме Боскую літургію ўзначаліў благачынны Буда-Кашалёўскай акругі пратаіерэй Сергій Пяшко у саслужэнні духавенства благачыння, паведамляе eparhiya.by.

У мінулым стагоддзі архімандрыт Півоній (Яфрэменка) быў шанаваны ў Гомельскпй акрузе ў якасці святара і старца-духоўніка.

30 верасня 175-годдзе з дня асвячэння храма прапачэснай Еўфрасінні Полацкай адзначалі вернікі вёскі Бароўка пад Верхнядзвінскім. Святочную Боскую літургію ўзначаліў благачынны Верхнядзвінскай акругі пратаіерэй Валянцін Вабішчэвіч у саслужэнні святароў з Верхнядзвінска, Сянно, Паставаў, Расонаў, Мёршчыны, паведамляе eparhia992.by.

Святар з Расонаў пратаіерэй Аляксандр Гардзевіч звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю аб жыціі пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці з Сафіі, якіх праваслаўныя шануюць у гэты дзень.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі