За пiкет супраць расейскай авіябазы удзельнікi пакараныя буйнымі штрафамі

мехУ Цэнтральным раённым судзе Мiнска удзельнікам акцыі ад 4 кастрычніка супраць расейскай авіябазы прысуджаны штрафы: Лябедзьку і Сіўчыку –  9 і 11 млн рублёў, Марачкіну – 3,6 мільёна.

Алесь Мех (на фота), якога аштрафавалі на 7,2 млн (40 базавых велічынь) пракамэнтаваў судовае рашэнне: «Для мяне гэта пытанне найперш не грашовае. Беларускі суд пакараў грамадзяніна Беларусі за тое, што ён выйшаў бараніць Беларусь — вось што галоўнае. Мяркую, гэта зроблена на загад з Масквы», перадае Радыё Свабода.

Мех вінаватым сябе не прызнаў, заявіў, што сведкі хлусяць аб тым, што міліцыя яго папярэджвала пра несанкцыянаваны мітынг.

Мастака Марачкіна ў судзе не было, рашэнне прымалася завочна.

Вячаслаў Сіўчык у суд не з’явіўся і быў завочна аштрафаваны на 60 базавых велічынь (10,8 млн рублёў).

На пытанне, ці не складана выплачваць вялікія штрафы, Анатоль Лябедзька адказаў, што сам ня дасць рады, будуць вырашаць праблему талакой.

Лябедзька заявiў, што быў гатовы да любога выніку суду, узяў нават заплечнік з рэчамі, i тое, што далі толькі штраф,  дазволiць яму прыняць удзел у заўтрашняй акцыі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі