Еўра-2016: Беларусь на выездзе адолела Славакію

футбол 3Беларуская зборная па футболе атрымала перамогу 9 кастрычніка на выездзе ў Славакію падчас адборачнага турніру на Еўра-2016.

Лік паядынку склаў 0:1. Футбаліст Станіслаў Драгун забіў гол на 34 хвіліне.

Згодна з вынікамі больш ранніх гульняў, гэты матч не меў значэння для Беларусі: магчымасць увайсці ў першую тройку ў групе быў страчаны даўно.

У той жа час гэты матч меў вялікае значэнне для зборнай Славакіі. Да сустрэчы яна займала ў групе другое месца, якое забяспечвае прамое трапленне на Еўра-2016. Пры гэтым славацкая зборная апярэджвала каманду Украіны на тры ачкі.

Статус лідэра групы па-ранейшаму ўтрымлівае Іспанія. У хатнім матчы яна адолела Люксембург з лікам 4:0.

Астатнія вынікі тура:

Малдова 1:2 Расія

Ліхтэнштэйн 0:2 Швецыя

Славенія 1:1 Літва

Англія 2:0 Эстонія

Чарнагорыя 2:3 Аўстрыя

Швейцарыя 7:0 Сан-Марына

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі