Індуісты ўчынілі самасуд над мусульманамі, западозранымі у забоі каровы

короваУ індыйскім паўночным штаце Утар-Прадэш 10 кастрычніка паліцыя арыштавала 21 чалавека з нападнікаў на мусульманскі квартал пасля таго, як двух гандляроў-мусульманаў западозрылі ў забоі каровы — святой жывёлы індуістаў.

Натоўп з паўтысячы індуістаў, узбударажаны чуткамі аб тым, што двое мусульманаў нібыта забілі карову, узброіўшыся жалезнымі прутамі і палкамі, пачаў граміць і падпальваць крамы мусульманаў. Для разгону пагромшчыкаў паліцыя ўжыла слёзаточывы газ, паведамляе bbc.com.

У канцы верасня ў вёсцы Дадары ў штаце Утар-Прадэш раз’юшаным натоўпам быў забіты 50-гадовы жыхар, якога таксама западозрылі ў захоўванні ў лядоўні ялавічыны.

Днямі ў штаце Кашмір чальцы кіруючай партыі збілі мусульманскага палітыка, у хаце якога на свяце падавалася ялавічына.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі