Кіраўнік сірыйскіх грэка-каталікоў: крызіс хрысціян Ірака і Сірыі дасягнуў біблейскіх маштабаў
Сірыйскі патрыярх Ігнацій Юсуф III Юнан, духоўны лідар 158 тыс. сірыйскіх каталікоў, заявіў, што крызіс бежанцаў з Ірака і Сірыі дасягнуў «біблейскіх маштабаў” і што ўцякаючыя хрысціяне моляць краіны Захаду выратаваць іх ад пераследаў экстрэмістаў.
Па словах іерарха, сітуацыя, якая існуе ў Іраку на працягу двух пакаленняў, а ў Сірыі – тры гады, з’яўляецца жахлівай.
«Крызіс нарастае па меры таго, як адбываецца ўсё больш забойстваў, усё больш людзей трапляе ў палон. Пачынаючы з падзення Мосула ў чэрвені 2014 ўсе хрысціянскія абшчыны на поўначы Ірака былі сцёртыя з твару Зямлі», – заявіў ён.
На думку патрыярха, ЗША і іншыя заходнія краіны адыгралі значную ролю ў зараджэнні дадзенага крызісу, зрынуўшы Садама Хусэйна ў 2003 годзе, а таму яны павінны прыняць у сябе ўцекачоў.
Ён таксама адзначыў, што хрысціяне тысячагоддзямі выжывалі ў цэнтры блізкаўсходняй цывілізацыі, аднак цяпер іх «заходнія браты і сёстры» павінны прыйсці ім на дапамогу.
Іншы царкоўны лідар Сірыі, мітрапаліт Жан-Клеман Жанбарт, заявіў, што зыход хрысціян з Блізкага Ўсходу носіць «апакаліптычны» характар. Паводле яго слоў, ён з’яўляецца свайго роду «дэпартацыяй, якая выракае нашу двухтысячагадовую Царкву на завяданне». Ён таксама выказаў сваю незадаволенасць з нагоды недастатковай дапамогі з боку заходніх краін, запытаўшы: «Якія яшчэ зверствы павінна здзейсніць ІДІЛ, перш чым свет паспрабуе спыніць забойцаў? Сірыйскія хрысціяне ў сур’ёзнай небяспецы – хутка мы можам зусім знікнуць ».
Па матэрыялах Christian Post.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)