Мітрапаліт Філарэт: свабодная і некрывадушная творчасць Алексіевіч прысвечаная абароне богададзенай чалавечай годнасці

САМітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, 9 кастрычніка накіравалі віншаванні Нобелевскаму лаўрэату Святлане Алексіевіч.

«Для многіх чытачоў з розных краінаў Вашае чуйнае сумленне з’яўляецца маральным арыентырам. Прыемна сведчыць аб тым, што Вашая свабодная і некрывадушная творчасць прысвечаная пошуку ісціны і абароне богададзенай чалавечай годнасці», — гаворыцца ў віншаванні мітрапаліта Філарэта, паведамляе church.by.

«У Вашых кнігах гучыць саборны голас простых людзей, лёсы якіх былі абпаленыя вялікімі трагедыямі ХХ стагоддзя. Вашая творчасць запрашае ўсіх нас задумацца над біблейскім пытаннем: «Што ёсць чалавек?»» — гаворыцца ў віншаванні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі