Расія згодная супрацоўнічаць з Пентагонам ў паветранай прасторы Сірыі

ВВСМіністэрства абароны ЗША атрымала афіцыйны станоўчы адказ ад расійскага міністэрства на прапанову абмеркаваць бяспеку паветраных аперацыяў у небе над Сірыяй, пра што 9 кастрычніка паведаміў прэс-сакратар Пентагона Пітэр Кук.

Па словах Кука, перамовы адбудуцца ў выходныя. Раней міністр абароны ЗША Эштан Картэр заявіў, што Пентагон не плануе каардынаваць ваенныя дзеянні ў Сірыі з Расіяй, бо “Расія абрала няслушную стратэгію, працягваючы наносіць ўдары па аб’ектах, якія не звязаныя з” Ісламскай дзяржавай”, паведамляе bbc.com.

Расія прад’явіла ў адказ прэтэнзіі Пентагону, абвінаваціўшы амерыканскіх вайскоўцаў у нежаданні прадастаўляць Расіі звесткі аб раёнах дыслакацыі баевікоў. Напярэдадні расійскае міністэрства абароны звярталася да Брытаніі з просьбай прадаставіць інфармацыю аб інфраструктуры экстрэмістаў у Сірыі “для павышэння эфектыўнасці авіяўдараў”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі