Сіра-каталіцкі патрыярх: Захад здрадзіў хрысціянам Блізкага Усходу
Сіра-каталіцкі патрыярх Антыёхіі Ігнацій Юсуф III Юннан 8 кастрычніка выступіў на Сінодзе Біскупаў у Ватыкане з заявай пра абуральную абыякавасць урадаў Захаду да трагічнай сітуацыі хрысціянаў Блізкага Ўсходу.
«Аб хрысціянах на Блізкім Усходзе забыліся, ім здрадзілі краіны Захаду», – кажа патрыярх Ігнацій Юсуф III Юннан, падкрэсліваючы, што пакуты хрысціянаў на Блізкім Усходзе, асабліва ў Сірыі і Іраку, «неапісальные». Герарх патрабуе не грэбаваць гэтай тэмай падчас дыскусіяў на Сінодзе, прысвечаным сямейнаму жыццю, таму што “пераважная большасць хрысціянскіх сем’яў у рэгіёне стала ахвярамі пераследаў”, паведамляе ilgiornale.it.
Грэка-каталіцкі біскуп Алепа вітае дзеянні расійскай авіяцыі
Мелкіцкі грэка-каталіцкі арцыбіскуп Алепа Жан-Клеман Джанбарт вітае ваенную падтрымку сірыйскага прэзідэнта Башара аль-Асада, якую аказвае Расія. Мелкіцкі герарх назваў бамбаванне пазіцыяў «Ісламскай дзяржавы» расійскай авіяцыяй «крыніцай надзеі для хрысціянаў краіны».
Па словах Жана-Клемана Джанбарта, Пуцін у дадзеным выпадку «служыць справе хрысціянаў», адначасова падкрэсліваючы, што Масква абараняе і свае ўласныя палітычныя інтарэсы ў Сірыі, паведамляе afp.com.
Арцыбіскуп Алепскі кажа пра «аднаўленне упэўненасці» сярод хрысціянаў у Сірыі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)