У Сектары Газа цягам «пятніцы гневу» загінулі 10 арабаў

иорданУ Сектары Газа ўвечары 9 кастрычніка пачаліся масавыя сутыкненні палестынцаў з ізраільцянамі, а таксама антыізраільскія вулічныя дэманстрацыі, у выніку якіх забітыя больш за 10 чалавек.

Калоны палестынскіх дэманстрантаў неаднаразова набліжаліся да мяжы з Ізраілем і спрабавалі прарвацца ў буферную зону, якая аддзяляе палестынскі анклаў ад Ізраіля. Паліцыя Ізраіля адкрыла агонь, у выніку чаго 8 чалавек загінулі, дзясяткі былі параненыя, паведамляе ru.euronews.com.

На некалькі гадзінаў раней у паселішчы Кір’ят-Арба на Заходнім беразе Ярдана палестынец накінуўся з нажом на паліцэйскага, параніў яго і быў застрэлены. У Афуле на аўтавакзале арабская жанчына з нажом кінулася на ахоўніка і была таксама застрэленая пасля таго, як адмовілася кінуць зброю.

У гэты ж дзень некалькі ізраільскіх радыкалаў напалі на арабаў у Дымоне, Натаніі і Назарэце.

“Інтыфада Іерусаліма пачалася. І мы не спынімся. Сіянісцкі вораг нясе за тое, што адбываецца, усю адказнасць. Ён пераскк чырвоную рысу, абразіў пачуцці нашага народа, падзяліўшы мячэць аль-Акса”, – кажуць прадстаўнікі Хамас, якая, тым не менш, не атрымала падтрымкі іншых прапалестынскіх арганізацыяў. Таксама захоўваць спакой заклікаў кіраўнік Палестыны Махмуд Абас.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі