Апазіцыя: Міжнародная супольнасць не павінна прызнаваць вынікі выбараў

тринитиЛідfры апазіцыі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Анатоль Лябедзька заклікалі міжнародную супольнасць не прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта яны заявілі на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Мінску ўвечары 11 кастрычніка.

Някляеў лічыць «палітычную кампанію пад назвай “выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» цалкам прадказальнай, паведамляе  belapan.com.

Па словах Някляева, лідары апазіцыі «адыграны беларускім рэжымам выбарчы спектакль выбарамі не лічаць, і гэтыя выбары не прызнаюць». На яго думку, улада ажыццявіла падлог. «Ніколі яшчэ так гвалтоўна рэжым ня заганяў людзей на выбарчыя ўчасткі для датэрміновага галасавання, дзе, па вопыту папярэдніх кампаніяў, мы ведаем, што адбываюцца стопрацэнтныя фальсіфікацыі».

Някляеў лічыць, што гэтую выбарчую кампанію можна назваць «як заўгодна, толькі не выбарамі. Гэта здзек над народам, здзек над грамадзянамі Беларусі». Палітык заклікаў міжнародную супольнасць менавіта так ацаніць «тое, што адбылося 11 кастрычніка, і гэтыя выбары ні ў якім разе не прызнаваць».

Экс-кандыдат Мікалай Статкевіч лічыць, што заклікаць людзей на Плошчу павінныя былі дзейныя кандыдаты ў прэзідэнты: «Цяпер няма каму было клікаць людзей на Плошчу – гэта спецаперацыя Лукашэнкі. Апазіцыйны кандыдат заклікаў б людзей на Плошчу. Удзельнічалі толькі фіктыўныя».

У сваю чаргу, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адзначыў: важна не дапусціць не толькі прызнання выбараў, але і легітымнасці Лукашэнкі на міжнароднай арэне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі