ЦВК: на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўжо прагаласавала 40,43%

ермошинаУ ЦВК Беларусі паведамілі, што яўка на прэзідэнцкіх выбарах, па дадзеных на 10.00, склала 40,43%.

Найбольшая актыўнасць зафіксавана ў Віцебскай вобласці – 45,11%, найменшая ў Мінску – 32,77%.

За межамі Беларусі прагаласавалі 38,65% выбаршчыкаў.

Па дадзеных ЦВК, па выніках 10 кастрычніка яўка выбаршчыкаў склала 36,05%. У апошні дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі 8% выбаршчыкаў (больш за ўсё ў Віцебскай вобласці – 9,66%, менш за ўсё ў Мінску – 6,1%).

Як паведамляла Крыніца, у Беларусі 28,09% выбаршчыкаў ад агульнага ліку грамадзян, уключаных у спісы, прыйшлі на выбарчыя ўчасткі за чатыры дні датэрміновага галасавання.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі