Лукашэнка не дазволіць апазіцыі «дэстабілізаваць абстаноўку» пасля 20:00

niaklajeu (34)Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, каментуючы 11 кастрычніка журналістам апазіцыйныя акцыі, якія прайшлі ў Мінску, рэкамендаваў апазіцыі пасля 20:00 «жыць па законе». Паводле яго слоў, падчас выбарчай кампаніі апазіцыя несанкцыянаванымі пікетамі і шэсцямі парушала беларускае заканадаўства.

Але, адзначыў прэзідэнт, ён «жорстка запатрабаваў, каб не чапалі нікога да выбараў», і «забараніў любыя рухі цела, нават дзе парушалі». Пасля 20:00 кіраўнік дзяржавы прыгразіў, што нікому не дазволіць «дэстабілізаваць абстаноўку», перадае БелаПАН.

Ён дадаў, што ведае ўсіх прадстаўнікоў апазіцыі – іх «400 чалавек з дзесяці мільёнаў».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі