Мітынгоўцы супраць новага тэрміну Лукашэнкі пачынаюць разыходзіцца (відэа)

1e1ab-clip-48kbУ цэнтры Мінска праходзіць акцыя пратэсту беларускай апазіцыі, нязгоднай з афіцыйным перавыбраннем на пяты прэзідэнцкі тэрмін запар Аляксандра Лукашэнкі. Акцыя нешматлікая, у ёй удзельнічае некалькі сотняў чалавек, у тым ліку лідар Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык.

Акцыя пачалася прыкладна ў 20:00 на Кастрычніцкай плошчы, дзе пачалі збірацца людзі з бел-чырвона-белымі, еўрапейскімі і ўкраінскімі сцягамі. З плошчы каля 21:00 мітынгоўцы з запаленымі фаерамі па ходніках рушылі ў бок Чырвонага касцёла, размешчанага на Плошчы Незалежнасці.

Міліцыя акцыі не перашкаджае, хоць за яе правядзеннем сочаць люлі ў цывільным, а з міліцэйскага аўтобуса дэманстрантаў заклікалі разысціся пад пагрозай затрымання.

21:20 Мітынгоўцы прыйшлі на Плошчу Незалежнасці. Некаторыя з іх падняліся да Чырвонага касцёла, сабраўшыся каля помніка Арханёлу Міхалу.

21:30 Удзельнікі акцыі правялі каля Чырвонага касцёла малітву за Беларусь і выканалі гімн “Магутны Божа”. “З намі Бог і мы пераможам”, – сказаў лідар прадпрымальнікаў Алесь Макаеў.

21:35 На Плошчы з’явіўся і ўцёк чалавек з расійскім сцягам.

22:00 Акцыя завяршаецца, яе ўдзельнікі разыходзяцца. Аб затрыманнях не паведамляецца. Удзельнікі акцыі выказалі незадаволенасць адсутнасцю лідараў апазіцыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі