Апазіцыя заяўляе аб ускрытых скрынях у Віцебску і Салігорску

голосованиеНа выбарчым участку ў Віцебску зафіксаваны ўкід бюлетэняў. Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты ў межах кампаніі назірання “Права выбару” зафіксавалі ўкід на 68 участку Першамайскага раёна, размешчаным у будынку КУП “Віцьба”, паведамляе bchd.info.

Пасля заканчэння датэрміновага галасавання ўвечары 10 кастрычніка яны сфатаграфавалі бюлетэні ў празрыстай скрыні, а раніцай 11 кастрычніка каля  07:40 бюлетэні ляжалі ў іншым парадку.

У Салігорску назіральнікі заяўляюць, што перадвыбарчую скрыню ўскрывалі.

Пячатка, якой была апячатаная скрыня для датэрміновага галасавання на ўчастку №32, пасля абедзеннага перапынку змяніла сваё месцазнаходжанне.

Па словах назіральнікаў кампаніі «Права выбару», яна пасунулася на тры сантыментры адносна герба Беларусi.

Раней сябры ўчастковай камісіі забаранілі фатаграфаваць пячатку.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі