Палестынка падарвала сябе і афіцэра ізраільскай паліцыі

палестинаПалестинка прывяла 11 кастрычніка ў дзеянне выбуховую прыладу пры праверцы на ўездзе ў буйное габрэйскае паселішча Маале-Адумім блізу Іерусаліма. Адзін паліцэйскі атрымаў раненні, сама тэрарыстка знаходзіцца ў цяжкім стане.

Выбуховае прыстасаванне было закладзенае ў аўтамабіль, з якога тэрарыстка выйшла перад тым, як адбыўся выбух, паведамляе tass.ru.

Мінулай ноччу ВПС Ізраіля нанеслі серыю удараў па палестынскай тэрыторыі. Нападу падвергліся пазіцыі руху ХАМАС у адказ на абстрэл з палестынскага боку. У сектары Газа адзін з снарадаў трапіў у жылы дом, загінулі цяжарная жанчына і яе трохгадовая дачка.

Абстаноўка на Заходнім беразе і ва Усходнім Іерусаліме рэзка абгастрылася з пачатку месяца. 1 кастрычніка двое ізраільцянаў — сямейная пара — загінулі ў выніку абстрэла іх аўтамабіля на шашы блізу Наблуса на Заходнім беразе. Увечары 4 кастрычніка ў Старым горадзе Іерусаліма узброены нажом 19-гадовы палестынец забіў двух ізраільцянаў, якія накіроўваліся на малітву да Сцяны плачу. За два тыдні каля 20 ізраільцянаў былі параненыя ў нажавых нападах ў Іерусаліме, Тэль-Авіве, Петах-Тыкве, а таксама некалькіх паселішчах на Заходнім беразе ракі Іярдан.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі