Садоўскі: 24 незалежныя назіральнікі выдаленыя з участкаў

выборыКаардынатар кампаніі “Права выбару” Дзяніс Садоўскі 11 кастрычнiка распавёў, што на ўчастках, першапачаткова было каля 1400 назіральнікаў кампаніі, але на дадзены момант ужо выдалена 24 чалавекі:

Ён адзначыў, што выдаляюць з найбольш праблемных участкаў — дзе праблема з яўкай, або назіральнікі паведамляюць пра сур’ёзныя парушэнні (неналежнае захоўванне скрыні, “каруселі”, пабочныя асобы на ўчастках), перадае Еўрарадыё.

Выдаленні адбываюцца ў большасці не па ініцыятыве участковых камісій, а па скарзе праўладных назіральнікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі