У адказ на «пятніцу гневу» ў сектары Газа Ізраіль бамбардыруе пазіцыі ХАМАС

ХамасІзраільскія самалёты 10 кастрычніка нанеслі авіяўдары па аб’ектах радыкальнага палестынскага руху ХАМАС у сектары Газа.

Улады Газы заявілі аб тым, што ахвярамі авіяўдару сталі два чалавекі, таксама чацвёра параненыя, яшчэ тры, як мяркуецца, знаходзяцца пад заваламі дома. Паводле інфармацыі палестынскіх лекараў, загінулі цяжарная жанчына і яе трохгадовая дачка, паведамляе bbc.com.

Прадстаўнікі ізраільскай арміі паведамілі, што ваенна-паветраныя сілы атакавалі два склады са зброяй, якія належаць руху ХАМАС, у адказ на запуск дзвюх ракетаў палестынцамі 9 і 10 кастрычніка. Адна ракета выбухнула на ізраільскай тэрыторыі, не прычыніўшы нікому шкоды, другая была збітая ізраільскай сістэмай супрацьракетнай абароны.

Раней прэм’ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху аб’явіў мабілізацыю сотняў паліцыянтаў рэзервістаў з-за абвастрэння адносінаў паміж ізраільцянамі і палестынцамі.

Напярэдадні ізраільская паліцыя застрэліла двух палестынскіх юнакоў падчас сутыкненняў непадалёк ад мяжы з сектарам Газа неўзабаве пасля пачатку масавых дэманстрацыяў палестынцаў, якія аб’явілі «пятніцу гневу». Мелі месца інцыдэнты ў іншых гарадах, якія завяршыліся кравапралітнымі нападамі з абодвух бакоў, у выніку якіх двы ізраільцяны былі зарэзаныя, таксама былі застрэленыя некалькі арабаў і жанчына-мусульманка, якая напала з нажом на паліцэйскага.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі