У Гродне распачынаецца падарожжа духоўных сімвалаў Сусветных Дзён Моладзі

абразУ Гродне 17 кастрычніка ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі адбудзецца Святая Імша з нагоды асвячэння мініяцюраў крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani — духоўных сімвалаў Сусветных Дзён Моладзі.

З ініцыятывай асвячэння духоўных сімвалаў у межах падрыхтоўкі да Сусветных Дзён Моладзі, які пройдуць у Кракаве ў ліпені наступнага года, выступіла моладзь гродзенскага душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі «OPEN» на чале з яго духоўнікам кс. Антоніем Грэмзай, які каардынуе падрыхтоўку да каталіцкага моладзевага форуму, паведамляе catholic.by.

На адмысловую Святую Імшу запрошаныя прадстаўнікі іншых гродзенскіх парафіяў, якім будуць уручаныя асвечаныя духоўныя сімвалы.

Напярэдадні Сусветных Дзён Моладзі перэгрынацыі мініяцюраў адмысловых крыжа і абраза адбудуцца ў асяродку моладзі кожнай парафіі Гродна.

Уручэнне мініяцюраў духоўных сімвалаў Сусветных Дзён Моладзі адбудзецца ва ўсіх дыяцэзіях.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі