У выніку авіяналёта ў Іраку загінулі чальцы ўрада ІДІЛ

БагдадиВаенна-паветраныя сілы Ірака 11 кастрычніка нанеслі ўдар па аўтакалоне, у якой знаходзіўся лідэр джихадысцкай арганізацыі “Ісламская дзяржава” Абу Бакр Багдадзі. Пра яго лёс нічога не паведамляецца.

Авіяўдар быў нанесены на захадзе Іраку ў правінцыі Анбар, блізу мяжы з Сірыяй, паведамляе bbc.com.

Іракскія ВПС нанеслі авіяўдар па аўтакалоне тэрарыста Абу Бакр Багдадзі, якая рухалася ў горад Кербела, дзе павінная была адбыцца сустрэча камандавання “Ісламскай дзяржавы”. Па аб’екце, дзе была запланаваная сустрэча, таксама нанесеныя ўдары. Шмат чальцоў ваеннага кіраўніцтва ІДІЛ забітыя або параненыя.

У кастрычніку 2011 года ЗША аб’явілі Багдадзі тэрарыстам і прапанавалі 10 мільёнаў даляраў за інфармацыю пра яго месцазнаходжанне.

Баевікі “Ісламскай дзяржавы” абвясцілі Багдадзі лідэрам самаабвешчанага ісламскага халіфата, які заняў тэрыторыі ў Сірыі і Ірака ў чэрвені 2014 года.

Раней аб гібелі кіраўніка ІДІЛ ужо не раз паведамлялі розныя крыніцы, але пацверджання гэтай інфармацыі не было.

 

Брытанскім лётчыкам дазволілі збіваць расійскія самалёты

Расійскі амбасадар у Лондане Аляксандр Якавенка звярнуўся ў МЗС Вялікабрытаніі з просьбай растлумачыць паведамленне брытанскага таблоіда Daily Star аб дазволе брытанскім лётчыкам, якія ўдзельнічаюць у аперацыі супраць групоўкі “Ісламская дзяржава” ў Іраку, наносіць ўдары па расійскіх ваенных самалётах у выпадку ўзнікнення пагрозы іх жыццю.

У сваю чаргу, мінабароны Расіі паведаміла, што папрасіла брытанскага ваеннага аташэ ў Маскве прадаставіць афіцыйныя тлумачэнні з гэтай нагоды, на што той адказаў, што не валодае такой інфармацыяй.

ЗША, Брытанія і іншыя краіны НАТА заяўляюць, што з усіх авіяўдараў, нанесеных расійскімі сіламі па тэрыторыі Сірыі, толькі некаторыя прыйшліся па пазіцыях джыхадыстаў ІДІЛ, у той час як асноўным аб’ектам удараў расійскіх вайскоўцаў з’яўляецца ўмераная сірыйская апазіцыя, якая супрацьстаіць прэзідэнту Башару Асаду. Расія гэтыя абвінавачваньні абвяргае.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі